25.05

Праверка сфармірованнасці чытацкіх уменняў
1. Прачытай тэкст.

Пастка

     На летніку Максімка жыў з дзядулем Сцяпанам. I неяк той сказаў:
— Збірайся, унучак, будзем вяртацца ў горад.
А што тут збірацца? Далі наказ кату Антону, каб далёка не адыходзіў, а то яшчэ, чаго добрага, зусім ад свайго жытла адаб’ецца. Паабяцалі неўзабаве зноў прыехаць і прывезці яму ласунак — свежую рыбіну.
      Напакавалі сумкі садавінай і гароднінай, прыселі перад дарогай на лаву. I тут Максімка ўбачыў птушачку, якая неяк ушчамілася паміж рамамі падвойнага акна і там спалохана трапяталася, білася то ў адну шыбіну, то ў другую: прасіла, каб вызвалілі з палону. Разумела,
недарэка, што самой з пасткі не выбрацца — цесна,  аніяк крыльцы не распраміць.
       Дзядуля пакруціў галавой, сказаў:
— Бачыш, ражок у шыбе адламіўся, на зямлю ўпаў. I трэба ж было верабейку патрапіць у гэтую шчылінку? Чуеш, просіць у нас паратунку.
       Дзядуля асцярожна засунуў руку паміж рамамі,  злавіў верабейку, падаў Максімку:
— На, падкінь яго, цікаўнага, у неба, няхай парадуецца, што вызвалілі.
— Трэба, дзядуля, шкло памяняць на цэлае, — выпусціўшы верабейку, параіў Максімка. — А то зноў  заляціць у гэту пастку якая-небудзь птушка. Хто тады  яе выратуе? Нас жа тут ужо не будзе.
Дзядуля прынёс новае шкло, паставіў яго на месца пабітага, затым пахваліў унука:
— А ты, Максім, здагадлівы хлопчык. Малайчына. Верабейка якраз і прасіў нас гэта зрабіць.
В. Ткачоў.

 Выканай заданні па ссылцы https://docs.google.com/forms/d/1TMbf3X2dWSMpVtB24knjW0o5BHiyjUlubif4VzRLgKg/edit


Комментариев нет:

Отправить комментарий

Примечание. Отправлять комментарии могут только участники этого блога.